<?xml version="1.0" encoding="UTF-8"?><song><title>Зноў восень прыйшла і ў наш край</title>
<lyrics>[V1]
 Зноў восень прыйшла і ў наш край
 Дываном усю зямлю высцілае
 І з палёў ужо сабралі ўраджай
 Дзень падзякі сёння мы маем
 Працавалі мы дружна сям'ёй
 Мноства дзён не шкадуючы сілы
 А Гасподзь даў і сонца, і дождж
 Каб зямля ўраджай нам ўзрасціла

[C1]
   За дары цудоўныя, за плады багатыя
   Зараз разам Богу славу ўзьнясём
   Маем хлеб да хлеба мы ў кожнай хаце
   Так для Бога песню праспяваем
   Хай яна пальецца ад захаду да ўсходу
   З поўначы на поўдзень аб'яднае ўсіх
   Бо Ісус Збавіцель нам дае свабоду
   І любоў, і радасць, і шчасце ў жыцці,

[V2]
 Добра мець дастатак у сям'і
 Шчодры стол і багату сядзібу
 Усе ж без Божага міру яны
 Быццам дрэва засохлае ў полі
 Дзе ёсць згода і мір - там заўжды,
 Незалежна ад стану - шчаслівы
 Так падзякуем Богу, браты,
 Што спазналі Яго мы аднойчы.

[V3]
 Беларусь, табе сёння пара
 Перад Богам устаць на калені
 Тады сыдзе на кожнага з нас
 Божай ласкі вялікая сіла
 Расквітнее тады ўвесь наш край
 Ўстане сонца дабра і свабоды
 Бог памножыць ў сэрцах ўраджай
 Запануе любоў у народзе.</lyrics>
<hymn_number>1381</hymn_number>
</song>